Мінск.Лепшае
аглядная экскурсія
Прывітанне! Калі хочаш пазнаёміцца з Мінскам і любіш катацца на ровары - ты патрапіў па адрасе! "Менскі велашпацыр" створаны для таго, каб распавядаць цікаўным аб гэтым горадзе - незвычайным спосабам.
НАШ ВЕЛАЧЭРВЕНЬ'2022:
04.06 Батанічная велаэкскурсія па Дуброве Чапскага
11.06 Батанічная велаэкскурсія па Дуброве Чапскага
12.06, 13:00 "Мінск.Лепшае"
15.06, 18:30 "Мінск навапакутнікаў: праваслаўная царква ў 1920-50-я гг." (пешаходная)
19.06, 11:00 Арніталагічная велаэкскурсія па экасцяжыне "Горад птушак"
25.06, 11:00 Сёмкава - лецішча Быкава - Мінскае мора
26.06, 11:00 Мінск - Прылукі - Воўчкавічы (НОВЫ ФАРМАТ: гістарычная і батанічная экскурсіі)
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*усе прыведзеныя ніжэй правілы ў роўнай ступені тычацца як раварыстаў, так і удзельнікаў на іншых сродках персанальнай мабільнасці - электрасамакатах, монаколах, гіраскутэрах, сегвэях і г.д. - выкарыстанне якіх таксама дазволена ў нашых экскурсіях пры ўмове, што ўдзельнікі на гэтых відах транспарту не будуць ствараць перашкодаў для бяспечнага руху іншых удзельнікаў экскурсіі
**публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар
тутэйшыя, любім свой горад
мы цікавімся нашым родным горадам і краінай, цэнім іх, і пастаянна імкнемся спазнаць іх глыбей
прафесійныя гіды
кожны з нас - прайшоў атэстацыю ў Нацыянальным агенцтве па турызме Рэспублікі Беларусь і мае адпаведнае пасведчанне для правядзення экскурсій. Кожны з нас - мае досвед правядзення экскурсій па Мінску і Беларусі
ніякіх брудных схемаў
мы не заводзім турыстаў у сувенірныя крамы, кавярні і г.д. дзеля ўласнай выгады, мы можам толькі парэкамендаваць тыя ці іншыя мясціны, якія мы любім самі
працуем з 2014 года
за гэты час мы правялі сотні экскурсій для самых розных груп турыстаў, у т. л. для амбасадараў розных краін, чыноўнікаў, зорак эстрады, айцішнікаў, чыгуначнікаў і многіх іншых добрых людзей
гутарым на розных мовах
на дадзены момант у нашым арсенале: беларуская, ангельская, польская, руская мовы
не толькі турыстычныя мясціны
мы любім не толькі самую прыгожую, цэнтральную частку нашага горада, але і яго закуткі, прыватныя сектары і спальныя раёны, прамзоны і недарэчныя пералескі. І мы любім дзяліцца сваімі знаходкамі з тымі, хто раздзяляе нашыя інтарэсы
аўтарскі падыход
мы даследуем самыя розныя тэмы ў кантэксце гісторыі горада, адкрываем новыя мясціны, і ўсё гэта складваецца ў новыя аўтарскія турыстычныя маршруты, па якіх мы гатовыя правесці і вас