Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ +375297040018
+375298632150
info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem





на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. Раздзел 20 "Рух на роварах і мапедах".

Рух на ровары павінен ажыццяўляцца па роварнай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па ўзбочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца рух раварыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей за 1 метр ад яе правага краю. Пры гэтым:
148.1. выезд далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту;
148.2. калоны раварыстаў пры руху па праезнай частцы дарогі павінны быць падзелены на групы не больш чым па 10 раварыстаў. Адлегласць паміж групамі павінна складаць не менш за 100 метраў;
148.3. пры наяўнасці на праезнай частцы дарогі лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.2, якая пазначае яе край, гэта лінія павінна размяшчацца злева ад раварыста.
149. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на ровары або мапедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
150. Па-за скрыжаваннямі на нерэгулюемым скрыжаванні роварнай дарожкі з дарогай раварыст абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.
151. Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе раварыст павінен весці ровар побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі для руху пешаходаў.
152. Рух на мапедзе павінен ажыццяўляцца па ўзбочыне цi праезнай частцы дарогі не далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі. Пры гэтым выезд далей за 1 метр ад яе правага краю дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева ці развароту.
153. Раварысту і кіроўцу мапеда забараняецца:
153.1. выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя ровары і мапеды, а таксама абсталяваныя з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
153.2. рухацца, не трымаючыся за руль і (або) не трымаючы ногі на педалях (падножках);
153.3. паварочваць налева ці разварочвацца на дарозе, якая мае трамвайны пуць, і на дарозе, якая мае больш за адну паласу для руху ў дадзеным кірунку;
153.4. рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзіцы;
153.5. перавозіць пасажыраў, за выключэннем перавозкі на ровары дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні або калі перавозка пасажыраў прадугледжана канструкцыяй мапеда;
153.6. перавозіць грузы, якія выступаюць больш чым на 0,5 метра па даўжыні або шырыні за габарыты транспартнага сродку, а таксама грузы, якія замінаюць кіраванню гэтым транспартным сродкам.
154. Забараняецца без суправаджэння паўналетняй асобы кіраваць на дарозе асобам, маладзейшым за:
154.1. чатырнаццаць гадоў — роварам (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, роварных і пешаходных дарожак);
154.2. шаснаццаць гадоў — мапедам (акрамя пешаходных і жылых зон).
155. Кіроўцу мапеда забараняецца ездзіць па тратуарах, роварных і пешаходных дарожках, дарожках для коннікаў.
156. Забараняецца буксіроўка ровара і роварам, за выключэннем роварнага прычэпа прамысловай вытворчасці.



Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!