у гэты агульны час экскурсіі ўваходзяць шматлікія кароткія і працяглыя прыпынкі, а таксама пераезды на цягніках або аўтатранспарце
пазначаны кіламетраж мае на ўвазе веламаршрут, які, збольшага, пралягае па ўзбочыне аўтадарог і ходніках
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт экскурсіі на беларускай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт экскурсіі на ангельскай, рускай, польскай, французскай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
А што калі б у Напалеона быў ровар?.. Мы прапануем адважным велааматарам пагрузіцца ў атмасферу лістапада 1812 г. і праехаць па слядах эпахальных падзей на Бярэзіне. ВЕЛА1812 - гэта велааповесць аб зруйнаваных надзеях і арміях, аб пакаранай дзёрзкасці, вайсковай кемлівасці і генеральскай баязлівасці, аб нечуваных пакутах і вырачаным геройстве, аб агрэгатных станах вады і крыві, аб беларускіх балотах.
Аб’екты:
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;