Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem


на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Заслаўе - Ратамка - Мінскае мора (загарадны маршрут)
Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму. Гэта выразны й яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад "А" да "Я", разгорнуты ў маляўнічай прасторы: ад летапіснай крэпасці Рагнеды і Ізяслава, высланых сюды кіеўскім князем Уладзімірам - да вытворчых цэхаў сучасных мінскіх прадпрыемстваў. Невялікае мястэчка ўвабрала ў сябе ўсю супярэчлівасць і драматызм беларускага кантэксту, сімвалам чаго стала мясцовая чыгуначная станцыя "Беларусь", якая, як і само Заслаўе, у 1921-39 гг. апынулася на дзяржаўнай савецка-польскай мяжы, што падзяліла краіну надвое. Менавіта ў гэты час тут з'яўляецца цэлы ланцуг савецкіх ДОТаў, якія і сёння вабяць вандроўнікаў сваімі чорнымі дзюрамі-байніцамі і пакрытымі мохам бетоннымі сценамі. І за апошнія тысячу гадоў Заслаўе далёка не аднойчы ашчэрвалася вастрыём абарончых канструкцый - мяняўся толькі іх геаграфічны напрамак. Бастыёны замка Глябовічаў XVI ст., абарончы готыка-рэнесансны храм таго ж часу, валы крэпасці Х ст., - дагэтуль праразаюць прастору сваімі велічным сілуэтамі. А ўнутры іх - дух і малітва: шпіль каталіцкага касцёла Нараджэння Панны Марыі XVIII ст., набажэнствы манахаў-дамініканцаў пры замку Сапегаў, казані арыяніна Сымона Буднага на рынкавай плошчы, манаскі пострыг княгіні Рагнеды, а сёння – і служэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага - узнеслі гэтае мястэчка значна вышэй за стрэлы з лукаў і гармат... А побач з малітвай, як і заўсёды, - шум і тлум працоўных будняў: на млыне, у кузні, на мануфактурах графоў Пшэздзецкіх, у сучасных цэхах тэкстыльнай і харчовай вытворчасці...
Цудоўным дадаткам да заслаўскіх далінаў і пагоркаў стане Ратамка і яе славуты цэнтр коннага спорту – месца еўрапейскага значэння з паўвекавой гісторыяй. А на дэсерт – Мінскае мора, згадка пра якое ва ўсіх пакаленняў мінчукоў выклікае блажэнную ўсмешку, а вусны самі паўтараюць за хваляй і ветрам – няхай жыве маладосць!..


Аб'екты: Заслаўе - чыгуначная станцыя "Беларусь", Замэчак (валы абарончай крэпасці Х ст.), местачковыя вуліцы са старой забудовай, помнік Рагнедзе і Ізяславу, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі XVIII ст., рынкавая плошча з помнікамі князю Ізяславу, Леніну, валы і бастыёны замка Глябовічаў з кальвінскім зборам XVI ст. і інш., музеі гісторыка-культурнага запаведніка на выбар: краязнаўчы музей з калекцыяй беларускіх традыцыйных музычных інструментаў, музей-ДОТ, этнаграфічны комплекс “Млын” (паравы млын пач. XX ст., кузня, свіран, хата завозніка), дзіцячы музей міфалогіі леса; Ратамка - Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі, царква свсв. Пятра і Паўла, Мінскае мора.



працягласць 9 гадзін, кіламетраж 42 км.

для індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі - скантактуйцеся з намі

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 100 бел.руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 125 бел.руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 150 бел.руб.
book-bel

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 150 бел.руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 175 бел.руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 200 бел.руб.
book-bel

Пры неабходнасці дадаткова аплочваюцца: пракат і дастаўка ровараў, квіткі на электрацягнікі або арэнда аўтатранспарта, уваходныя квіткі ў музеі (на выбар), экскурсія і катанне на конях у цэнтры коннага спорту (па жаданні).


Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Таксама просім вас прачытаць неабходную інфармацыю перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!