Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад

Аглядная экскурсія "Мінск.Лепшае" - гэта велавандроўка па самых прыгожых, найбольш цікавых і яркіх мясцінах Мінска. Знакамітыя помнікі, людзі і легенды горада - у адным туры. Вас сустрэне эклектычны горад, у якім адначасова ўзносяцца ў неба шпілі старога горада і шкляныя офісныя высоткі, дзе пачарнелая ад часу драўніна старых прыватных дамоў суседнічае з мармурам сацыялістычных палацаў, дзе лагоднасць і цеплыня ліній барока кантрастуе з непрыступнасцю раскошнага сталінскага ампіру. Знявечаны мінулымі войнамі і пажарамі, сёння наш галоўны горад зноў ззяе прыгажосцю і дагледжанасцю вуліцаў. Гіганцкія праспекты і ціхія вулачкі, агромністыя плошчы і ўтульныя дворыкі, зялёныя паркі прывітаюць вас і распавядуць вам аб тым, што тут дзеілася напрацягу апошніх тысячы гадоў.

Аб'екты: Менскае Замчышча, Выспа слёз, Траецкае прадмесце, Оперны тэатр (1934), помнік Максіму Багдановічу, парк Янкі Купалы, Дом-музей І з'езда РСДРП, манумент Перамогі (1954), Купалаўскі тэатр (кан.XIX ст.), панарама Кастрычніцкай плошчы, памятная шыльда Уладзіміра Караткевіча, Міхайлаўскі сквер (скульптуры Уладзіміра Жбанава), Чырвоны касцёл (1910), Дом урада (1934), помнік Леніну, сацыялістычныя палацы пр-та Незалежнасці, Верхні горад з Ратушай, храмы і манастыры XVII-XVIII стст. і інш.



3 гадзіны, 12 км.

індывідуальная (прыватная) экскурсія - гл. ніжэй або скантактуйцеся з намі

Рэгулярная публічная экскурсія праводзіцца на рускай мове 1-3 разы ў месяц згодна з раскладам (актуальную інфармацыю таксама можна атрымаць у нашых суполках Facebook, Вконтакте і скантактаваўшыся з намі).

Збор групы - каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.

Кошт публічнай рэгулярнай экскурсіі на 1 чалавека, без уліку платы за пракат ровара -

8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі.
як аплаціць экскурсію

Увага! на публічную рэгулярную экскурсію неабходна прыязджаць за 10 хвілін да яе пачатку.

Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што колькасць месцаў у зборнай групе на публічнай экскурсіі - абмежавана (15 чалавек), таму лепей аплаціць экскурсію загадзя.
як аплаціць экскурсію

Таксама просім вас пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 70 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 80 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 90 руб.
book-bel

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 100 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 110 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 120 руб.
book-bel


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!