у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара
дакладны кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў яго дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Гэта класічная аглядная экскурсія "Мінск.Лепшае" - у пашыраным выкананні. Калейдаскоп найбольш
значных гістарычных мясцінаў і аб'ектаў будзе дапоўнены на выбар замоўцы іншымі знакамітымі
помнікамі і папулярнымі мясцінамі, сярод якіх старая прамысловая вуліца Кастрычніцкая з яе
феерычнымі графіці, улюбёнец гараджанаў - Камароўскі рынак, ансамблевая забудова позніх савецкіх
дзесяцігоддзяў і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, праспект Пераможцаў з яго чарадой
манументальных палацаў і шыкоўнай паркавай веласцежкай, ціхае Ракаўскае прадмесце і мемарыялы,
прысвечаныя Халакосту, вусцішны Курапацкі некропаль або рамантычны Лошыцкі парк, пасляваенныя
Трактарны пасёлак і Асмалоўка з іх непаўторнай атмасферай...
У Мінску столькі цікавага! Спытай нас!
Аб'екты: Менскае Замчышча, Востраў слёз, Траецкае прадмесце, Оперны тэатр (1934), помнік Максіму
Багдановічу, помнік Янку Купалу, Дом-музей І з'езда РСДРП, манумент Перамогі (1954), Купалаўскі
тэатр (кан.XIX ст.), панарама Кастрычніцкай плошчы, Міхайлаўскі сквер (скульптуры Уладзіміра
Жбанава), Чырвоны касцёл (1910), Дом урада (1934), помнік Леніну, парадная забудова пр-та
Незалежнасці, Верхні горад з Ратушай, храмамі, манастырамі і забудовай XVII-ХІХ стст. і інш.
+ дадатковыя мясціны на выбар
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;