Мінск. Лепшае


аглядная экскурсія

ЗАМОВІЦЬ
  • ст. м. Няміга

  • пл.Свабоды

  • пл.Незалежнасці

  • пл.Кастрычніцкая

  • пл.Перамогі

  • Траецкая гара

  • ст.м. Няміга

3 гадзіны

у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе

12 км.

збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы

публічная экскурсія:
1-2 разы ў месяц

расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках

прыватная экскурсія на беларускай:
140 / 180 / 220 руб. за
1-3 / 4-9 / 10-15 чал.

кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара

прыватная экскурсія:
240 / 280 / 320 руб. за
1-3 / 4-9 / 10-15 чал.

кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара

пракат ровара ≈ 15 руб.

дакладны кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў яго дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар

Аглядная экскурсія "Мінск.Лепшае" - гэта велавандроўка па самых прыгожых, найбольш цікавых і яркіх мясцінах Мінска.

Знакамітыя помнікі, людзі і легенды горада - у адным туры.

Вас сустрэне эклектычны горад, у якім адначасова ўзносяцца ў неба шпілі старога горада і шкляныя офісныя высоткі, дзе пачарнелая ад часу драўніна старых прыватных дамоў суседнічае з мармурам сацыялістычных палацаў, дзе лагоднасць і цеплыня ліній барока кантрастуе з непрыступнасцю раскошнага сталінскага ампіру.

Знявечаны мінулымі войнамі і пажарамі, сёння наш галоўны горад зноў ззяе прыгажосцю і дагледжанасцю вуліцаў. Гіганцкія праспекты і ціхія вулачкі, агромністыя плошчы і ўтульныя дворыкі, зялёныя паркі прывітаюць вас і распавядуць вам аб тым, што тут дзеілася напрацягу апошніх тысячы гадоў.

Аб'екты: Менскае Замчышча, Востраў слёз, Траецкае прадмесце, Оперны тэатр (1934), помнік Максіму Багдановічу, помнік Янку Купалу, Дом-музей І з'езда РСДРП, манумент Перамогі (1954), Купалаўскі тэатр (кан.XIX ст.), панарама Кастрычніцкай плошчы, Міхайлаўскі сквер (скульптуры Уладзіміра Жбанава), Чырвоны касцёл (1910), Дом урада (1934), помнік Леніну, парадная забудова пр-та Незалежнасці, Верхні горад з Ратушай, храмамі, манастырамі і забудовай XVII-ХІХ стст. і інш.