у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат электрасамаката
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат электрасамаката
дакладны кошт пракату электрасамаката залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў яго дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны электрасамакат
Аб'екты: Менскае Замчышча, Востраў слёз, Траецкае прадмесце, Оперны тэатр (1934), помнік Максіму Багдановічу, помнік Янку Купалу, Дом-музей І з'езда РСДРП, манумент Перамогі (1954), Купалаўскі тэатр (кан.XIX ст.), панарама Кастрычніцкай плошчы, Міхайлаўскі сквер (скульптуры Уладзіміра Жбанава), Чырвоны касцёл (1910), Дом урада (1934), помнік Леніну, парадная забудова пр-та Незалежнасці, Верхні горад з Ратушай, храмамі, манастырамі і забудовай XVII-ХІХ стст., чыгуначны вакзал, "Брама Мінска" і інш.
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;