Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Мінск графа Чапскага - гэта вандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у свой родны горад, дзякуючы чаму Мінск, які доўгі час быў глухой правінцыяй, набыў сталічны глянец і бляск. За час працы Караля графа Гутэн-Чапскага (1860-1904) на пасадзе гарадскога галавы ў Мінску з'явілася электрычнае святло, першы грамадскі транспарт, прытулак для бяздомных, дабрачынны ламбард; гарадскі вадаправод быў значна пашыраны, ужо ствараўся праект гарадской каналізацыі, а ў парку быў адчынены велатрэк з велапракатам... Можна доўга пералічаць справы, зробленыя Чапскім для горада - часцяком за ўласныя грошы, можна доўга называць яго паспяховыя і амбіцыйныя дзелавыя праекты, можна доўга апісваць мясціны ў горадзе, звязаныя з яго кіпучай дзейнасцю - вуліцы, паркі, дамы, прадпрыемствы - ды ці не лепей адзін раз з'ездзіць на экскурсію?


Аб'екты: Траецкая гара, бровар Чапскага, Дом-музей І з'езда РСДРП, касцёл св. Роха, Губернатарскі сад, Новае места, фантан "Хлопчык з лебедзем" (1874), Архіерэйскае падвор'е, першы гарадскі тэатр, першая мінская бібліятэка, вул. Бернардынская (фрагмент маршрута мінскай конкі) і інш.



2,5 гадзіны, 12 км.


індывідуальная (прыватная) экскурсія - гл. ніжэй або скантактуйцеся з намі

Рэгулярная публічная экскурсія па гэтым маршруце праводзіцца на беларускай мове 1-3 разы ў сезон згодна з раскладам (актуальную інфармацыю таксама можна атрымаць у нашых суполках Facebook, Вконтакте і скантактаваўшыся з намі).

Збор групы - каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.

Кошт публічнай рэгулярнай экскурсіі на 1 чалавека, без уліку платы за пракат ровара -

8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі.
як аплаціць экскурсію

Увага! на публічную рэгулярную экскурсію неабходна прыязджаць за 10 хвілін да яе пачатку.

Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што колькасць месцаў у зборнай групе на публічнай экскурсіі - абмежавана (15 чалавек), таму лепей аплаціць экскурсію загадзя.
як аплаціць экскурсію

Таксама просім вас пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 70 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 80 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 90 руб.
book-bel
!Пры жаданні магчыма наведванне музея піўзавода "Аліварыя", квіток аплочваецца асобна.

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 100 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 110 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 120 руб.
book-bel
!Пры жаданні магчыма наведванне музея піўзавода "Аліварыя", квіток аплочваецца асобна.


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__