Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375293653727

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад бліжэйшых экскурсій


нашыя экскурсіі навіны пра горад

Ratusza Аглядная экскурсія "Мінск.Лепшае" - гэта вела-вандроўка па самых прыгожых, найбольш цікавых і яркіх мясцінах Мінска. Знакамітыя помнікі, людзі і легенды горада - у адным туры. Вас сустрэне эклектычны горад, у якім адначасова ўзносяцца ў неба шпілі старога горада і шкляныя офісныя высоткі, дзе пачарнелая ад часу драўніна старых прыватных дамоў суседнічае з мармурам сацыялістычных палацаў, дзе лагоднасць і цеплыня ліній барока...
(апісанне, кошты, умовы)

Czapski Мінск графа Чапскага - гэта вандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у Мінск, дзякуючы якому гэты горад, які доўгі час быў глухой правінцыяй, стаў набываць сталічны глянец і бляск...
(апісанне, кошты, умовы)

hippies Мінскія хіпаны - гэта экскурс у разняволена-валасатыя шасцідзесятыя і семідзесятыя, калі тутэйшая моладзь, пачуўшы на замежных радыёхвалях, што глушыліся спецслужбамі, музыку новага пакалення, вырашыла стварыць тут свае "Бітлз" і "Ролінг стоўнз", "Лед Зэпелін" і "Пінк Флойд". І канешне, нічога ў іх не атрымалася, бо...
(апісанне, кошты, умовы)

Loszyca Таямніцы Лошыцкага парка. Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, улюбёнае месца шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка...
(апісанне, кошты, умовы)

maneta Менск гандлёвы. Базары і рынкі з кірмашамі, лавы ды крамы з шапікамі – увесь асартымент іх тавараў розных эпох вашай увазе! Дзе набывалі заморскія тканіны ды ўпрыгожванні менскія модніцы? Адкуль траплялі прысмакі на сталы простых менчукоў ды гарадской знаці? І чаму ў Менску былі праблемы з мясам, але ніколі з рыбай? Куды падзеўся вір менскіх кірмашоў праз стагоддзі? "Менск гандлёвы" - гэта велааповесць аб тым, як куплялі і прадавалі, гандлявалі і гандляваліся, дурылі і прыдурваліся нашыя продкі.
(апісанне, кошты, умовы)

minskaja-skulptura Мінскія паўбагі: знаёмства з манументальнай скульптурай сталічных дахаў
Яны амаль кранаюцца неба, але ў той жа час цвёрда стаяць нагамі на нашых дахах. Горад узнёс іх туды, прызначыў быць пасярэднікамі. Мінскія небажыхары, што нязмушана выпрастоўваюцца на фасадах галоўных мінскіх будынкаў - хто яны? Аўтарская велаэкскурсія-знаёмства з манументальнымі скульптурамі мінскіх вышыняў, падрыхтуйцеся высока трымаць галаву!..

апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

jewish Мінск габрэйскі

апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

vankoviczy Па слядах Ваньковічаў - гэта велаэкскурсія па мясцінах шляхецкага роду Ваньковічаў, па кутках старога Менска, якія памятаюць выдатных ваяводаў і суддзяў, скарбнікаў і маршалкаў, паэтаў і музыкаў, і вядома ж - слыннага мастака Валенція Ваньковіча! Дзе нараджаліся і жылі таленты еўрапейскага значэння і чым поўнілася жыццё гарадскіх сядзібаў ХІХ ст. - ўсё разам у шляхетнай гарадской велавандроўцы!...

апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

miensk-u-minsku Менск у Мінску: па даўняй гарадской мяжы
Гістарычны цэнтр Мінска - наш добры знаёмец. А як выглядалі даўней яго суседзі - гарадскія ускрайкі? Каларыт прадмесцяў - надзвычай разнастайны: недзе вірліва гандлёвы, а дзесь суцішаны ў малітвах ці засяроджана працоўны. Фабрыкі, тракты, корчмы, жылыя кварталы, святыні, завулкі, масты, паркі - цэлы калейдаскоп менскіх замалёвак. Дзе скончыўся Менск і пачаўся Мінск - прыязджайце, дазнаецеся!...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты




ЗАГАРАДНЫЯ МАРШРУТЫ:

zaslauje Заслаўе - Ратамка - Мінскае мора (загарадны маршрут)
Пагрузіцца ў вір беларускай гісторыі, захапляльнай і драматычнай, пагойсаць на роварах па лясных сцежках, пакатацца на конях, а магчыма - і паплаваць у Мінскім моры - што можа быць лепш такой дынамікі?
Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму, выразны й яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад "А" да "Я", разгорнуты ў маляўнічай прасторы...

(апісанне, кошты, умовы)

velo1812 ВЕЛА1812 альбо Сёмая хуткасць Напалеона
Барысаў - Старабарысаў - Студзёнка - Брылеўскае поле (загарадны маршрут)
А што калі б у Напалеона быў ровар?.. Прапануем адважным велааматарам акунуцца ў атмасферу падзей халоднага лістапада 1812 г. і праехаць па слядах эпахальных бітваў на Бярэзіне.
"ВЕЛА1812" - гэта велааповесць аб крушэнні надзей і армій, аб пакаранай дзёрзкасці, вайсковай кемлівасці і генеральскай палахлівасці, аб небывалых пакутах і вырачаным геройстве, аб агрэгатных станах вады, замерзлай крыві і беларускіх балотах...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

karaliszczaviczy Мінскія прадмесці: Каралішчавічы (загарадны маршрут)
Велавандроўка ў маляўнічую вёску Каралішчавічы, што знаходзіцца на высокіх берагах Свіслачы пад Мінскам, і захоўвае памяць пра айчынную шляхецкую культуру, паэзію і кулінарыю. Апрача таго ў маршрут уваходзіць мемарыял "Малы Трасцянец" на месцы аднаго з самых вялікіх нацысцкіх канцлагераў і індустрыяльнае каханне мінскіх фатографаў - могілкі вежавых кранаў...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

stankava Жыццё - Айчыне, гонар - нікому:
па мясцінах Чапскіх на Міншчыне

Станькава - Возера - Воўчкавічы - Прылукі (загарадны маршрут)
Арыстакратычны род Гутэн-Чапскіх нямецкага паходжання валодаў на Беларусі шматлікімі маёнткамі. У XIX ст. Станькава і Прылукі становяцца іх асноўнымі рэзідэнцыямі. Менавіта гэты час звязаны з найбольш выбітнымі прадстаўнікамі сям'і - Эмерыкам Чапскім, высокім чыноўнікам, адпраўленым у адстаўку за праўдзівы нораў, збіральнікам і па сёння вядомых музейных калекцый, і яго сынам Каралем Чапскім, выбітным мінскім гораданачальнікам і прадпрымальнікам. Загарадная велаэкскурсія па былых сядзібах Чапскіх, іх старых парках, прадугледжвае таксама заезд на маляўнічы бераг вадасховішча Пціч...

апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

haradok Смакі, гукі й колеры Айчыны: па краі ганчароў, кулінараў, князёў ды кампазітараў
Заслаўе - Гарадок - Крэва/ Залессе
(2-дзённы загарадны маршрут з начоўкай на аграсядзібе)

апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

viazynka Беларуская пастараль: Вязынка - Дубрава - Радашковічы
(загарадны маршрут)

апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты




ЭКСКЛЮЗІЎ:

strocau Легенды і міфы мінскіх нефармалаў: канон Дзмітрыя Строцава
“…Аднаму мінскаму мастаку была зроблена пункцыя галаўнога мозга, у якім быў знойдзены старажытны трактат, дзе сцвярджалася, што сем кананічных і адзіннаццаць некананічных цудаў свету знаходзяцца ў Менску, назва якога паходзіць ад старажытнага волата, які аднойчы перапраўляўся цераз раку і пашкодзіў сабе меніск…”
“Гонкі” і “цялегі”, якія распавядалі адзін адному і сваім прыезджым гасцям удзельнікі арт-суполкі “Беларускі клімат” падчас сваіх шпацыраў па горадзе, з цягам часу склаліся ў цэльны сюрэалістычны экскурсійны маршрут, які тлумачыў гарадскую прастору, напаўняў яе новым, хай сабе і крыху вар’яцкім метафізічным сэнсам. Паэт Дзмітры Строцаў распавёў “Менскаму велашпацыру” гэтае сівое паданне, гарадскую таямніцу, у якую мы пасвяцім і вас...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

dziady Вела-Дзяды
Мы прапануем вам знаёмства са старадаўнімі месцамі спачыну менчукоў: Кальварыяй, Старажоўкай, Залатой горкай, Вайсковымі могілкамі. Тут спачываюць самыя выбітныя гараджане - мастакі, паэты, літаратары, святары, вайскоўцы: Лучына, Купала, Дамель, Іваноўскі, Луцкевіч, Ігнатоўскі... Ніткай, што звяжа гэтыя чатыры некропалі, стане наш велашлях па раптам пасур'ёзнелым горадзе...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

ekumena Мінск экуменічны: богашукальніцкія велапрыгоды
Гасподзь, Пан, Алах, Яхвэ, Крышна, Ісус - каму яшчэ мінчукі дасылалі сігналы, углядаючыся ў неба і спрабуючы выйсці за межы сваёй штодзённасці? Гэта экскурсія па мінскіх храмах розных рэлігій з гістарычнай падгрузкай і гарбатай-сушкамі напрыканцы...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты

zimovaja-loszyca Зімовая казка Лошыцы: лыжная экскурсія
...А пакуль хтосьці ные пра холад і адсутнасць сонца, мы здабываем здаровую чырвань на шчокі, грэемся жвавымі рухамі, цешымся прыгажосцю зімовага парка і слухаем старадаўнія лошыцкія гісторыі!...


апісанне экскурсіі знаходзіцца ў распрацоўцы - калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца пра ўмовы і кошты



Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!