у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт прыватнай экскурсіі на рускай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар!
Легендарная рэспубліка - стваралася ў нашым горадзе. Менск 1918-га, ужо не глухая правінцыя, а добра развіты прамысловы і транспартны цэнтр Усходняй Еўропы - раптам захацеў стаць сталіцай новай краіны. Як ён сабе ў гэтым дапамог? А як перашкодзіў? Дзе адбываліся галоўныя падзеі эпахальнага сакавіка? Свет, сустракай новую дзяржаву і новую сталіцу на мапе! Менск, вітай наш урачысты велашпацыр!
Аб'екты: дом, у якім была падпісана Ўстаўная грамата БНР, Юбілейны дом, Дом губернатара, будынак гатэля "Гарні", будынак гарадскога тэатра, камень Луцкевічаў, Пішчалаўскі замак інш.
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;