Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Мінскія хіпаны - гэта экскурс у разняволена-валасатыя шасцідзесятыя і семідзесятыя. Тутэйшая моладзь, пачуўшы на замежных радыёхвалях, што глушыліся спецслужбамі, музыку новага часу, вырашыла стварыць тут свае "Бітлз" і "Лед Зэпелін". І канешне, нічога ў іх не атрымалася, бо ў нейкі момант захацелася спяваць па-свойму. Так узніклі "Песняры", сабраныя Уладзімірам Мулявіным па мінскіх тусовачных клубах... Нашая вандроўка - па мясцінах баявой славы беларускага рок'н'ролу: месца першага канцэрту "Мроі", модныя бітніцкія танц-пляцоўкі, месца загадкавага забойства Славы Максакава, сцяна Цоя... Рыхтуйце шузы і клёшы - дзеці кветак вяртаюцца ў горад!


Аб'екты: стадыён "Працоўныя рэзервы" (месца футбольнага матча паміж хіпі і металістамі), сцэна першага выступу гурта "Мроя" пад адкрытым небам, Філармонія, месца забойства Славы Максакава, Галерэя "Ў" (былы пункт прыёма шклатары №1), вул. Кастрычніцкая (графіці), мемарыяльная сцяна Віктара Цоя, легендарныя тусовачныя месцы: сквер Грыцаўца, прыступкі кавярні "Бярозка", Брадвэй, Зялёны пад'езд, Памыйка, таксама па магчымасці: Палітэхнічны і Радыётэхнічны інстытуты (калыскі беларускіх біг-біт-ансамбляў), камсамольская рок-кавярня "Сузор'е" і інш.


фотаздымкі з уласнага архіва Зм. Маслія

3 гадзіны, 17 км.

індывідуальная (прыватная) экскурсія - гл. ніжэй або скантактуйцеся з намі

Рэгулярная публічная экскурсія па гэтым маршруце праводзіцца на беларускай мове 1-3 разы ў сезон згодна з раскладам (актуальную інфармацыю таксама можна атрымаць у нашых суполках Facebook, Вконтакте і скантактаваўшыся з намі).

Збор групы - каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.

Кошт публічнай рэгулярнай экскурсіі на 1 чалавека, без уліку платы за пракат ровара -

8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі.
як аплаціць экскурсію

Увага! на публічную рэгулярную экскурсію неабходна прыязджаць за 10 хвілін да яе пачатку.

Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што колькасць месцаў у зборнай групе на публічнай экскурсіі - абмежавана (15 чалавек), таму лепей аплаціць экскурсію загадзя.
як аплаціць экскурсію

Таксама просім вас пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 70 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 80 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 90 руб.
book-bel

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 100 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 110 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 120 руб.
book-bel


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!