Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Таямніцы Лошыцкага парка. Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.


Аб'екты: ліпавая алея XVIII ст., векавыя дубы, экзатычныя паркавыя расліны, сад акадэміка М. Вавілава, сядзіба і афіцына графа Любанскага (XIX ст.), старыя млыны, вінакурня, помнік загінулым падчас 2-й Сусветнай вайны, Чорны яр (месца сталінскіх растрэлаў), мемарыяльная шыльда ў гонар маці і дачкі Чыжэўскіх, капліца-крыпта Прушынскіх XVIII ст. і інш.



2 гадзіны, 9 км.

Калі вы хочаце замовіць індывідуальную (прыватную) экскурсію - скантактуйцеся з намі.

Рэгулярная публічная экскурсія па гэтым маршруце праводзіцца на беларускай мове 1-3 разы ў месяц напрацягу сезона згодна з раскладам (актуальную інфармацыю таксама можна атрымаць у нашых суполках Facebook, Вконтакте і скантактаваўшыся з намі).

Збор групы - каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.

Кошт публічнай рэгулярнай экскурсіі на 1 чалавека, без уліку платы за пракат ровара -

8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі.
як аплаціць экскурсію

Увага! на публічную рэгулярную экскурсію неабходна прыязджаць за 10 хвілін да яе пачатку.

Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што колькасць месцаў у зборнай групе на публічнай экскурсіі - абмежавана (15 чалавек), таму лепей аплаціць экскурсію загадзя.
як аплаціць экскурсію

Таксама просім вас пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 70 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 80 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 90 руб.
book-bel
!Падчас велаэкскурсіі магчыма наведванне музея ў сядзібным комплексе XIX ст., квіткі аплочваюцца асобна.

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 100 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 110 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 120 руб.
book-bel
!Падчас велаэкскурсіі магчыма наведванне музея ў сядзібным комплексе XIX ст., квіткі аплочваюцца асобна.


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!