у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара
дакладны кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў яго дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Гэта начная версія класічнай лошыцкай экскурсіі. Толькі для рамантыкаў!
Аб'екты: сядзіба Прушынскіх-Любанскіх XVI-XIX ст., вадзяныя млыны і вінакурня пач.ХХ ст., ліпавая алея XVIII ст., векавыя дубы, экзатычныя паркавыя расліны, сад акадэміка М. Вавілава, помнік загінулым падчас 2-й Сусветнай вайны, Чорны яр (месца сталінскіх растрэлаў), рэшткі капліцы-крыпты Прушынскіх XVIII ст. і інш.
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;