у гэты агульны час экскурсіі ўваходзяць шматлікія кароткія і працяглыя прыпынкі, а таксама пераезды на цягніках або аўтатранспарце
пазначаны кіламетраж мае на ўвазе веламаршрут, які, збольшага, пралягае ў зялёнай зоне ці па веласцежках, зрэдку - па ўзбочынах аўтадарог і ходніках
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт экскурсіі на беларускай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт экскурсіі на ангельскай, рускай, польскай, французскай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Гэты загарадны маршрут дэманструе веліч некалькіх знакавых лёсаў, што ўпляліся залатой стужкай у змрачнаватае радно апошніх двух стагоддзяў айчыннай гісторыі. Найперш мы наведаем родную вёску і магілу св.Валянціны Мінскай - месца паломніцтва тысяч і тысяч хрысціянаў, чые лёсы былі кардынальна зменены словам гэтай праваслаўнай падзвіжніцы, служэнне якой стала адказам на выклік бязбожнага савецкага часу. Горад Дзяржынск, чыя старажытная і савецкая мінуўшчына вычварна перапляліся і ўтварылі цікавы запамінальны краявід - стане перавалачным пунктам гэтай вандроўкі. І ў завяршэнне - нас чакае паўнавартасная экскурсія па былым маёнтку Гутэн-Чапскіх у Станькаве, які, нягледзячы на страту законных гаспадароў і былой велічы - усё ж захоўвае і пакрысе аднаўляе сваю прыгажосць.
Аб'екты:
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;