Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад

Мінскія паўбагі: велазнаёмства з манументальнай скульптурай сталічных дахаў
Яны амаль кранаюцца неба, але ў той жа час цвёрда стаяць нагамі на нашых дахах. Горад узнёс іх туды, паставіў быць пасярэднікамі. Мінскія паўбагі, што нязмушана выпрастоўваюцца на фасадах галоўных мінскіх будынкаў - хто яны? Калі і як яны туды забраліся? І чаго яны ад нас хочуць? Велаэкскурсія па скульптурах мінскіх дахаў, падрыхтуйцеся высока трымаць галаву!


Аб'екты: манументальная скульптура на дахах і фасадах будынкаў у спалучэнні з гісторыка-культурным кантэкстам іх узвядзення: Сувораўская вучэльня (XIX ст., 1953) - Нацыянальны вялікі тэатр оперы і балета (1934, 2010-я гг.) - жылы дом на вул. Чырвонай (1956) - інтэрнат Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта (1952-56) - Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж (1954) - Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці (1954) - Палац культуры прафсаюзаў (1954) - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1957) - ГУМ (1951) - Міністэрства ўнутраных справаў (1913) - Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт (1946) - Гарадская брама на Прывакзальнай плошчы (1954, пач.2000-х)



2,5 гадзіны, 11 км.

індывідуальная (прыватная) экскурсія - гл. ніжэй або скантактуйцеся з намі

Рэгулярная публічная экскурсія па гэтым маршруце праводзіцца на беларускай мове 1-3 разы ў сезон згодна з раскладам (актуальную інфармацыю таксама можна атрымаць у нашых суполках Facebook, Вконтакте і скантактаваўшыся з намі).

Збор групы - каля выхаду з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту.

Кошт публічнай рэгулярнай экскурсіі на 1 чалавека, без уліку платы за пракат ровара -

8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі.
як аплаціць экскурсію

Увага! на публічную рэгулярную экскурсію неабходна прыязджаць за 10 хвілін да яе пачатку.

Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што колькасць месцаў у зборнай групе на публічнай экскурсіі - абмежавана (15 чалавек), таму лепей аплаціць экскурсію загадзя.
як аплаціць экскурсію

Таксама просім вас пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 70 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 80 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 90 руб.
book-bel

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 100 руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 110 руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 120 руб.
book-bel


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!