Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem




на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Сны і будні Трактарагорада: пешы шпацыр па жылым пасёлку Мінскага Трактарнага Завода. Вялікая гісторыя ўзорнага сацыялістычнага пасёлка пераплялася з маленькімі гісторыямі яго будаўнікоў і жыхароў, каб стаць цэльнай аповесцю - з эфектам "сепія", з тэгам "трэш", з саўндтрэкам у стылі "рэтра". Пабудаваны адным з першых у пасляваенным Мінску ваеннапалоннымі немцамі і вяскоўцамі-беларусамі, пасёлак стаў сімвалам аднаўлення сталіцы і вяртання беларусамі свайго "гараджанства", прыкладам для будаўніцтва савецкіх заводскіх мікрараёнаў, прыгожым і ўтульным домам для шматлікіх сямей, атмасфернымі дэкарацыямі для шматлікіх кінафільмаў, крыніцай натхнення для шматлікіх літаратараў і мастакоў. Усе семдзесят год ударных будняў - у дзвюхгадзінным экскурсійным шпацыры па Трактарагорадзе.


Аб'екты: МТЗ (галоўны ўваход), помнік Леніну, спартовыя пляцоўкі і фантан "Дрэва жыцця" на бульвары Трактарабудаўнікоў, малая скульптура 1950-х: мядзевдзяняткі, дзяўчынка на самакаце, царква Раства прарока Яна Хрысціцеля і былы Піянерскі сквер, парадная забудова вул. Алега Кашавога, грамадскія ўстановы на вул. Стаханаўскай, дзіцячы садок - папулярнае месца кіназдымак найстарэйшыя дамы на вул. Чабатарова (2-я пал. 1940-х гг.), "Дом стаханаўцаў", "Дом з русалкамі", дом для лётчыкаў-афіцэраў 1940 г., Антоніеўскі сквер і вул. Клумава, былы Дом культуры МТЗ (1940 г.), сучасны Дом культуры МТЗ (1950-я гг., Г. Бенедыктаў) і інш.



2 гадзіны, 7 км.

індывідуальная (прыватная) экскурсія - гл. ніжэй або скантактуйцеся з намі

Рэгулярная публічная экскурсія па гэтым маршруце праводзіцца на беларускай мове 1-3 разы ў сезон згодна з раскладам (актуальную інфармацыю таксама можна атрымаць у нашых суполках Facebook, Вконтакте і скантактаваўшыся з намі).

Збор групы - каля выхаду з метро "Трактарны завод" ў бок МТЗ.

Кошт публічнай рэгулярнай экскурсіі на 1 чалавека -

8,5 руб. - папярэдне, 12 руб. - у дзень экскурсіі.
як аплаціць экскурсію

Увага! на публічную рэгулярную экскурсію неабходна прыходзіць за 10 хвілін да яе пачатку.

Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

Калі ласка, майце на ўвазе, што колькасць месцаў у зборнай групе на публічнай экскурсіі - абмежавана (30 чалавек), таму лепей аплаціць экскурсію загадзя.
як аплаціць экскурсію

Таксама просім вас пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове - 80 руб. для групы 1-20 чалавек.
book-bel


Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове - 110 руб. для групы 1-20 чалавек.
book-bel



Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!