у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераходы - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па ходніках
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове
пешаходная экскурсія, ровар не патрэбны
Вялікая гісторыя ўзорнага сацыялістычнага пасёлка пераплялася з маленькімі гісторыямі яго будаўнікоў і жыхароў, каб стаць цэльнай аповесцю - з эфектам "сепія", з тэгам "трэш", з саўндтрэкам у стылі "рэтра". Пабудаваны адным з першых у пасляваенным Мінску ваеннапалоннымі немцамі і вяскоўцамі-беларусамі, пасёлак стаў сімвалам аднаўлення сталіцы і вяртання беларусамі свайго "гараджанства", прыкладам для будаўніцтва савецкіх заводскіх мікрараёнаў, прыгожым і ўтульным домам для шматлікіх сямей, атмасфернымі дэкарацыямі для шматлікіх кінафільмаў, крыніцай натхнення для шматлікіх літаратараў і мастакоў. Усе семдзесят год ударных будняў - у дзвюхгадзінным экскурсійным шпацыры па знакамітым Трактарагорадзе.
Аб'екты: галоўны ўваход у завод, помнік Леніну, спартовыя пляцоўкі і фантан "Дрэва жыцця", малая скульптура 1950-х, царква Раства прарока Яна Хрысціцеля, былы Піянерскі сквер, парадная забудова вул. Алега Кашавога, грамадскія ўстановы на вул. Стаханаўскай, забудова на вул. Чабатарова (2-я пал. 1940-х гг.), "Дом стаханаўцаў" (1948), "Дом з русалкамі", жылы дом 1940 г., Антоніеўскі сквер, былы Дом культуры МТЗ (1940 г.), Дом культуры МТЗ (1950-я гг.) і інш. Пасля экскурсіі магчыма экскурсійнае наведванне Мінскага трактарнага завода (аплочваецца дадаткова)
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;