у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара
дакладны кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў яго дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Ужо ў XVI ст. у Мінску загучала жыдоўская малітва. Яўрэйская грамада фармавалася тут цягам стагоддзяў і даволі добра ладзіла з тутэйшым насельніцтвам, а пасля ўказу аб рысе аседласці (кан. XVIII ст.) стала адной з самых вялікіх у Расійскай Імперыі. У ХХ ст. ідыш ужо паўсюдна гучаў на гарадскіх рынках, у школах, крамах, у шматлікіх сінагогах і нават з дзяржаўных шыльдаў. У горадзе з'яўляецца вялікая колькасць прадпрыемстваў, што належылі яўрэям, Мінск становіцца цэнтрам яўрэйскага бізнэсу. А ў заснаваным савецкай уладай самым Беларускім дзяржаўным універсітэце (сёння - БДУ) большасць студэнтаў мела яўрэйскае паходжанне, і менавіта гэтая вну амаль дамовілася з Альбертам Энштэйнам аб яго працаўладкаванні ў Мінску... Адзін з самых вядомых мінскіх яўрэйскіх кварталаў - Ракаўскае прадмесце - захаваўся да нашых дзён. Менавіта гэты раён становіцца цэнтрам мінскага гета - месцам пакутлівай смерці тысячаў беларускіх і дэпартаваных з Заходняй Еўропы яўрэйскіх сем'яў, і разам з тым - месцам адчайнай, смелай падпольнай барацьбы за волю і жыццё, памяць аб чым мінчукі захоўваюць і па сёння. Пасля вайны, здавалася, Эдэм можа вярнуцца сюды, але Мінск становіцца месцам вельмі жорсткай расправы над самым вядомым яўрэем СССР, ініцыяванай Сталіным... А што сёння? Ці ёсць яўрэі ў Мінску?.. Мінск яўрэйскі - гэта багатая гістарычная спадчына беларускай сталіцы, запрашаем вас на самую кашэрную з нашых экскурсій!
Аб'екты: былая харальная сінагога к.XIX в., Ракаўскае прадмесце (старая забудова, сінагога Зальцмана, дом Абрама Чэрчыса, былы хедэр, дом з мезузай і інш.), тэрыторыя былога гета, старыя яўрэйскія могілкі, мемарыял «Яміна» і іншыя памятныя знакі, прысвечаныя Халакосту, былыя яўрэйскія крамы, прадпрыемствы і інш. Падчас экскурсіі магчыма наведванне тэматычных музейных экспазіцый (аплочваецца дадаткова).
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;