у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па веласцежках і ходніках, без выезду на праезную частку вуліцы
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт прыватнай экскурсіі на рускай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар!
У міжваенны перыяд Янка Купала, атрымаўшы першым званне народнага паэта, стала пасяляецца ў Менску. Дзе жыў паэт? Хто былi яго суседзi? Чаму i як прыйшлося ратавацца ад Свiслачы? І як потым ратавалі самога пасля спробы самагубства?.. Постаць класіка, знятага з п'едэсталу, яе менскія абрысы і цені – аб'едзьма іх разам падчас новай аўтарскай велаэкскурсіі!
Аб'екты: Оперны тэатр, помнік Язэпу Драздовічу, будынак манастыра базыльянаў, тэатр імя Янкі Купалы, Юбілейны дом, Пішчалаўскі замак, парк імя Янкі Купалы і інш.
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;