у гэты агульны час экскурсіі ўваходзяць шматлікія кароткія і працяглыя прыпынкі, а таксама пераезды на цягніках або аўтатранспарце
пазначаны кіламетраж мае на ўвазе веламаршрут, які, збольшага, пралягае ў зялёнай зоне ці па веласцежках, зрэдку - па ўзбочынах аўтадарог і ходніках
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт экскурсіі на беларускай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт экскурсіі на ангельскай, рускай, польскай, французскай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў.
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Падчас гэтага падарожжа мы будзем бачыць, чуць, каштаваць і захапляцца гісторыка-культурнымі скарбамі паўночна-заходняй Беларусі. Вясковымі дарогамі, палявымі сцежкамі, рэйкамі ды шпаламі - мы дасягнем тых мясцінаў, дзе адбываліся важныя гістарычныя падзеі і жылі славутыя асобы, дзе дагэтуль гатуюцца шыкоўныя стравы і напоі! Ад гісторыка-культурнага запаведніка Заслаўя з яго музейнымі багаццямі і маляўнічымі краявідамі мы накіруемся да калісьці знакамітага яўрэйскага мястэчка Гарадок, дзе нас чакае начлег і разнастайная смаката ад гасцінных гаспадароў мясцовай аграсядзібы. А на раніцу - выправімся ў далейшы шлях, каб дакрануцца да сярэднявечных муроў легендарнага Крэўскага замка або зазірнуць на паланэз да Міхала Клеафаса Агінскага ў яго маёнтак Залессе!
Аб’екты:
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;