у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераходы - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па ходніках
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове
кошт прыватнай экскурсіі на рускай мове
пешаходная экскурсія, ровар не патрэбны
Праваслаўная царква, уладная і заможная, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала - і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары - падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць - пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы - зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі - вузкая цярністая сцежка - ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца... Іх лікі сёння - на царкоўных абразах, іх імёны - шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя царквой у наш час. Падчас гэтай аўтарскай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах святароў і царкоўных дзеячоў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных юнацкіх гадоў, вучобы ў царкоўнай семінарыі. Мы пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач. ХХ ст., тагачаснымі царкоўнымі ўстановамі, саборамі, манастырамі, цэрквамі, многія з якіх былі знішчаны гэтак жа, як іх святары...
Аб'екты: будынак Мінскай духоўнай семінарыі, будынак Мінскай мужчынскай духоўнай вучэльні,
будынак Свята-Духава манастыра, будынак Архірэйскага дому, Юбілейны дом, Пішчалаўскі замак,
месца размяшчэння Казанскага сабору, Свята-Петра-Паўлаўскі Сабор і інш.
Пасля экскурсіі магчыма наведванне царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай
Царквы.
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;