у гэты агульны час экскурсіі ўваходзяць шматлікія кароткія і працяглыя прыпынкі, а таксама пераезды на аўтатранспарце
пазначаны кіламетраж мае на ўвазе веламаршрут, які, збольшага, пралягае ў зялёнай зоне ці па веласцежках, зрэдку - па ўзбочынах аўтадарог і ходніках
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт экскурсіі на беларускай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт экскурсіі на ангельскай, рускай, польскай, французскай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Гэта экскурсія па старадаўнім беларускім мястэчку з ваколіцамі, што захавала свой каларыт, шляхетнасць, памяць і непаўторную атмасферу дзякуючы сваім геніяльным насельнікам. Мы ўбачым святыні Ракава, даведаемся пра яго даўнейшых гаспадароў і пазнаёмімся з сучаснымі, некаторых з якіх трэба будзе адшукаць у лясных гушчарах: знакаміты музыка Алесь Лось, які аднавіў беларускую Батлейку, сабраў унікальную калекцыю музычных інструментаў і гатовы яе прадэманстраваць, сям'я пчаляроў з уласнай пасекай і цікавай адукацыйна-забаўляльнай праграмай пра мёд і яго паласатых вытворцаў, знакаміты мастак, стваральнік сямейнага музея і мастацкай галерэі Фелікс Янушкевіч. Маршрут, насычаны цікавымі сустрэчамі, прыгожымі і гістарычнымі мясцінамі, пераплецены ляснымі і палявымі сцежкамі, прыпраўлены мясцовымі прысмакамі - пакіне на памяць бадзёрасць і яркія ўражанні ад убачанага.
Аб'екты:
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;