у гэты агульны час экскурсіі ўваходзяць шматлікія кароткія і працяглыя прыпынкі, а таксама пераезды на аўтатранспарце
пазначаны кіламетраж мае на ўвазе веламаршрут, які, збольшага, пралягае ў зялёнай зоне ці па веласцежках, зрэдку - па ўзбочынах аўтадарог і ходніках
экскурсія праводзіцца толькі па прыватнай ці карпаратыўнай замове
кошт экскурсіі на беларускай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт экскурсіі на ангельскай, рускай, польскай, французскай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Невялікае мястэчка Смілавічы - сапраўдная скарбніца талентаў, помнікаў, цікавостак і яркіх барваў. На вуліцах, што захавалі свой самабытны старадаўні выгляд - дагэтуль жыве памяць пра знакамітых мастакоў, мясцовых ураджэнцаў Хаіма Суціна і Сэма Царфіна, якім прысвечаны музей, адчынены па ініцыятыве ЮНЭСКА. Таксама ў мястэчку захаваўся палац і паркавыя прысады, што ствараліся некалькімі пакаленнямі сям'і Манюшкаў, а затым - Ваньковічаў. Менавіта сюды, у дзедавы маёнтак, малым хлопчыкам неаднаразова наведваўся Станіслаў Манюшка - будучы вялікі кампазітар. А побач, у асобным прадмесці, стагоддзямі жылі татары, чые дамы сёння лёгка пазнаць па іх звернутасці да Меккі, як, зрэшты, і мусульманскую мячэць - адзін з духоўных цэнтраў мусульманаў Беларусі. Не без увагі застанецца і праваслаўны храм, які захоўвае памяць пра святара Яна Варанца, закатаванага бальшавікамі і кананізаванага царквой. Разынкай падарожжа стане наведванне крамы (а пры магчымасці - і вытворчага цэху) валюшна-лямцавай фабрыкі, якая паўстала стагоддзе таму на падмурку развітых мясцовых промыслаў. Хвілінай маўчання - будзе ўшанаваны помнік мясцоваму габрэйству ваенных гадоў, што загінула падчас страшнай карнай аперацыі. А лірычная хвіліна - будзе чакаць на маляўнічым беразе Волмы ля вёскі Убель, дзе пад гукі шляхетнай мелодыі, на месцы сядзібнага дома Манюшкаў - мы ўзгадаем маленства знакамітага кампазітара, што было закалыхана беларускай народнай песняй, якая і стала падмуркам яго спелай творчасці...
Аб'екты:
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;