у гэты агульны час экскурсіі ўваходзяць шматлікія кароткія і працяглыя прыпынкі
пазначаны кіламетраж мае на ўвазе веламаршрут, які, збольшага, пралягае ў зялёнай зоне ці па веласцежках, зрэдку - па ўзбочынах аўтадарог і ходніках
расклад бліжэйшых публічных экскурсій размяшчаецца ў раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў суполках у сацыяльных сетках
кошт экскурсіі на беларускай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт экскурсіі на рускай, польскай мове, які ўключае паслугі гіда і яго падарожныя выдаткі, арганізацыю экскурсіі; кошт не ўключае пракат ровараў і іншыя магчымыя падарожныя выдаткі турыстаў
кошт пракату ровара залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы спраўны ровар
Асвенцым, Трэблінка, Курапаты - вядомыя месцы смутку. Трасцянец - буйная фабрыка смерці 1930-40-х гадоў такога ж масштабу, пра якую амаль забылі. Сёння можна пабачыць шматлікія мемарыялы на месцы масавага знішчэння людзей - велічныя афіцыйныя і нефармальныя помнікі-"крыкі" блізкіх аб сваёй страце. Тут абарваліся жыццёвыя сцежкі безлічы людзей, якія прабіваліся да лепшай долі, але знайшлі - Шлях у Вечнасць…
Аб’екты: месца прыёму вязняў - савецкі мемарыял 1963 г. - месца масавых забойстваў - месца крэмацыйнай печы - месца знішчэння апошніх ахвяраў - рэшткі гаспадарчых пабудоў канцлагера - мемарыял “Брама памяці”
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;