у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераезды - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены па паркавай лыжні і снежнай цаліне
расклад бліжэйшых публічных экскурсій гл. у раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў нашых суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат лыжаў
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат лыжаў
дакладны кошт пракату лыжаў залежыць ад працягласці экскурсіі, умоваў іх дастаўкі; у нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любыя лыжы
Экскурсія па знакамітым Лошыцкім парку - у нестандартным выкананні! Пакуль хтосьці будзе ныць пра холад і адсутнасць сонца, мы здабудзем здаровую чырвань на шчокі, сагрэемся жвавымі рухамі, пацешымся прыгажосцю зімовага парка і паслухаем старадаўнія лошыцкія гісторыі!
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;