Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem


на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Дакрануцца да каранёў (загарадны маршрут)
Хто вам сказаў, што сучасны Мінск стаіць на тым месцы, дзе ён і быў заснаваны? Адкуль такая ўпэўненасць? І што гэта за старажытныя абарончыя валы ўзвышаюцца ў дзесяці кіламетрах ад сучаснага мегаполіса, над рачулкай з вельмі выразнай назвай - Менка?.. Мы дакранемся да сакрэту, што хаваецца ў велічнай земляной крэпасці, якая, верагодней за ўсё, калісьці і называлася Менскам... А перад гэтым вяскова-палявымі сцежкамі мы патрапім у знакаміты музей-скансэн каля вёскі Азярцо (непадалёк Строчыцаў), дзе сабраны самыя цікавыя і характэрныя прыклады традыцыйнай архітэктуры беларусаў мінулых стагоддзяў. Толькі аўтэнтыка! Уся каляровая гама натуральнай драўніны і камення, уся разнастайнасць таго, што з іх можна было пабудаваць - хаты з падворкамі, школа, карчма, цэрквы, млыны, - усё гэта на фоне зялёных кілімаў, якія з траўнем шчодра накрываюць гэтую зямлю. І ў завяршэнні, пасля стромкіх спускаў ды пад'ёмаў маляўнічых пагоркаў Міншчыны нас чакае велашпацыр па берагавой лініі Пцічанскага вадасховішча, вядома ж, з выбарам найлепшага месца на пляжы або ў мясцовай кавярні!..


Аб'екты: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (велаэкскурсія па скансэне, 1,5 гадзіны), гарадзішча Х ст. на р. Менка, вадасховішча Пціч, памятны знак у гонар заснавання мястэчка Воўчкавічы.



працягласць 8 гадзін, кіламетраж 37 км.

для індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі - скантактуйцеся з намі

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 100 бел.руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 125 бел.руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 150 бел.руб.
book-bel

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 150 бел.руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 175 бел.руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 200 бел.руб.
book-bel

Дадаткова аплочваецца: пракат і дастаўка ровараў (пры неабходнасці); абавязкова аплочваецца: уваходныя квіткі ў музей, паслугі музейнага экскурсавода.


Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Таксама просім вас прачытаць неабходную інфармацыю перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.


Мінск на ровары, сябра, не прапусці відовішча!
__

Таксама запрашаем на пешыя і аўтамабільныя экскурсіі па Мінску і Беларусі. Не тармазі! Спазнай свой край!