Facebook Vkontakte
жывыя зносіны
ВЕЛАЭКСКУРСІІ ПА МІНСКУ І БЕЛАРУСІ
+375297040018
+375298632150

info@mienskbiketour.by
РУС ENG POL FRA






biketour-emblem


на старт неабходная інфармацыя пра нас






minsk-emblem

расклад экскурсій
месца сустрэчы
пракат ровараў



нашыя экскурсіі навіны пра горад


Гравітацыя must die (загарадны маршрут)
Угару і долу, угару і зноў долу! Ад касмічных вышыняў і стрэмгалоў да лугавых далінаў!.. Гэта падарожжа па "алімпійскай" загараднай веласцежцы'1980, па леса-палявых сцежках і па камфартабельным велагасцінцы самага "роварнага" раёна Мінска, паміж якімі - нашыя вузлавыя пункты турбапаскарэння: - авіямузей на Баравой з мноствам экспанатаў самай рознай авіяцыйнай тэхнікі і экспазіцыяй, прысвечанай касмічным палётам - усё, каб узгадаць таго малога, што марыў быць касманаўтам; - алімпійскі лыжны цэнтр у Раўбічах з яго знакамітымі на ўвесь свет спускамі ды пад'ёмамі, стартамі, фінішамі і славутай гісторыяй; І каб вярнуцца на зямлю і дакрануцца да каранёў - мы наведаем шыкоўны музей беларускага традыцыйнага мастацтва, што здзіўляе сваімі саламянымі, ільнянымі, ганчарнымі і драўлянымі цудамі, зробленымі беларускімі майстрамі мінулых стагоддзяў і размешчанымі пад гатычным шпілем старадаўняй каталіцкай бажніцы на рамантычным узгорку. А наастачу - праменад па сучасным элітным катэджным пасёлку, з магчымасцю заезда на пляж ці-то ў адну з утульных кавярняў па шляху...


Аб'екты: Музей авіяцыйнай тэхнікі Мінскага клуба ДТСААФ (Баравая), Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту (Раўбічы), музей беларускага народнага мастацтва (Раўбічы) у будынку былога каталіцкага касцёла XIX ст., праваслаўная цэрква Маці Божай Карміцелькі, Дубровінскае вадасховішча (пляж, па жаданні).



8 гадзін, 42 км.

для індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі - скантактуйцеся з намі

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на беларускай мове, без уліку платы за пракат ровара:

  • для групы 1-3 чалавекі - 100 бел.руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 125 бел.руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 150 бел.руб.
book-bel

Кошт індывідуальнай (прыватнай) экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, без уліку платы за пракат ровара:
  • для групы 1-3 чалавекі - 150 бел.руб.
  • для групы 4-8 чалавек - 175 бел.руб.
  • для групы 9-15 чалавек - 200 бел.руб.
book-bel

Пры неабходнасці, дадаткова аплочваецца: пракат і дастаўка ровараў; абавязкова аплочваецца: уваходныя квіткі ў музеі, паслугі музейнага экскурсавода.


Зніжкі: навучэнцы, студэнты (незалежна ад грамадзянства), пенсіянеры і работнікі культуры (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), маюць права на зніжку 15% на ўсе віды нашых экскурсій (акрамя індывідуальнай экскурсіі для 1-3 чалавек) пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. Таксама групы ад 4 чалавек маюць права на зніжку 15% на кошт публічнай экскурсіі.

РОВАРЫ

"Менскі велашпацыр" можа арганізаваць пракат ровараў з дастаўкай на месца сустрэчы (каб даведацца болей, скантактуйцеся з намі).
У нашых экскурсіях можна выкарыстоўваць любы тэхнічна спраўны ровар!


Таксама просім вас прачытаць неабходную інфармацыю перад тым, як далучыцца да нашых экскурсій.


Minsk is on bike, buddy, don't miss the show!
__

Additional services: walking and car tours around Minsk and Belarus. Don't stop! Discover a new country!