у экскурсіі - шмат прыпынкаў для агляду аб'ектаў, пераходы на байдарках - непрацяглыя, у няспешным тэмпе
збольшага, маршрут пракладзены ўздоўж берагавой лініі ракі Свіслач і Камсамольскага возера
расклад бліжэйшых публічных экскурсій гл. у раздзеле "Бліжэйшыя", а таксама ў нашых суполках у сацыяльных сетках
кошт прыватнай экскурсіі на беларускай мове, з улікам платы за пракат байдарак
кошт прыватнай экскурсіі на ангельскай, рускай, французскай, польскай мове, з улікам платы за пракат байдарак
у выпадку наяўнасці ў экскурсантаў уласных байдарак - з агульнага кошту экскурсіі будзе вылічана плата за пракат байдарак
У цэнтры мегаполіса, пасярод грувасткіх урбаністычных канструкцый, захаваліся дзівоснай
прыгажосці рачныя берагі і зялёныя выспы. І тым прыгажэй яны, чым менш даступныя. Але не для
нашай каманды!
Разам з нашай сяброўскай суполкай "Kayak Minsk" мы прапануем вам зірнуць
на сталіцу і яе гісторыю з зусім нечаканага ракурсу - з водаў ракі Свіслач і Камсамольскага
возера, якія таксама, як знакавыя вадаёмы сталіцы, не застануцца па-за нашай увагай. Эльдарада
чакае сваіх неўтаймоўных даследчыкаў! Перад экскурсіяй прадугледжаны майстар-клас па веславанні
на байдарках.
У апісанні экскурсіі выкарыстаны фотаздымкі Івана Мураўёва.
КАЛІ ЛАСКА, ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПЕРАД ТЫМ, ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШЫХ ЭКСКУРСІЙ.
*публічная рэгулярная экскурсія - г.зн. адкрытая экскурсія для зборнай групы, якая адбываецца рэгулярна, інфармацыя аб якой распаўсюджваецца публічна для набору групы з усіх ахвотных; звычайна так кажуць пра экскурсію, калі хочуць адрозніць яе ад экскурсіі па індывідуальнай (прыватнай) замове кліента, якая мае закрыты характар;